Б юцца як не уб юцца маскалi з хахламi...
Помніць Харкаў і Чугуеў,
Як рабочыя ў той час
Ад германскага буржуя
Баранілі свой Данбас.
Пятро Глебка, 1936 г.
Б'юцца як не ўб'юцца маскалі з хахламі.
Б'юцца як не ўб'юцца, кроў цячэ ракой.
І ўзнікаюць хвалі, нібы то цунамі,
І хаваюць хлопцаў іхніх пад сабой.
Гэта б'юцца Гансы, гэта б'юцца ляхі,
Каб паставіць потым на калені вас.
Рвіце ж вы сарочкі, рвіце ж вы рубахі,
Біцеся ж вы насмерць быццам за Данбас.
Толькі не цягніце ў бойню беларусаў,
Нам і так хапіла ўжо ад вас усіх.
У баку застацца хочам ад спакусы,
Нам пірог не трэба – у руках чужых.
Нам не трэба біцца, каб кудысьці ўбіцца,
Лепей нам убіцца ў бульбу, ці ў хмызняк.
Ну, не зможа Днепр наш з вашай Волгай зліцца,
І з Днястром не зможа зліцца ён ніяк!
Б'юцца як не ўб'юцца рускі з украінцам.
Б'юцца як не ўб'юцца, але што дзяліць?
Развяліся б, мусіць, ды на зло чужынцам?
Можа, паасобку будуць мірна жыць?
06. 07. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126070604224