Отрывок для тех, кто умеет читать на белорусском!

ІСНАСЦІ

 
_________________________

прысвячаецца А. А. А.
_________________________



- Даўно, даўно жадаў распавесці:
Адрынуць засланку душы - цяжар,
Каб толькі на пагорку проста сесці
І не кранацца да юначых мар,
А прыгадаць адметнае тваё, сваё, -
Зіхці напоўніцу! імчы, жыццё!
(Лухту і шалупінне вёрткіх слоў
Цярушыць вір - прывіды галоў).



Хацеў да вас: да лугоў, шатаў,
У пералівах неспакойных ніў,
Хацеў да існасці, дзе перашэпт парадаў
Таго, хто Свет аднойчы бараніў...
І цягам часу думаў я аб гэтым.
Дзіцёнкам кінутым альбо крыху сагрэтым,
Блукаў у чарадзе калючых тых,
Хто сам аслеп ці жыў сярод нямых...



Ё хараство! там - я, і я - вытокі.
Засмела бачу сінь вышыні.
Супыніць хто? Хто вырабіць затокі
Суняць непрадказальнасці агні?!
Улада ў мяне хараством!
І я адтуль зірну цяпер р а с т в о м!..
Не рассакрэціцца душы рышток, -
Не смягну я - быцця адвечны ток.



           _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _

Я ведаю, ты - прагнеш ткаць любоў;
Што думаю наконт пачуццяў я.
Ці пазнаваўся боль - ланцуг рабоў -
І кім душа акрылена мая;
Ты хочаш ведаць ганьбу маіх слёз,
Свет д'ябла (бачна - перанёс),
Каго не ратаваў сярод людзей
Ды паслядоўнасць згаданых падзей.



Але навошта? Сустрэнемся. Недзе
Дакладна ўецца пуцявіна дзён.
А свету - што? Калі я н о... над'едзе?!
Ён не турбуецца. Даруй, - бяздзетны ён...
Не, няхай ляціць мая іскрынка
Як на акрай прысак, скарынка.
Ведаю: не згасну - жыць і, век,
Плыццю не перашкодзіць чалавек!..

 

...Калісь туляўся; розных жыццяў,
Каштоўнасцей не меў прывабных, сам
Сярод аднолькавых на твар - няма адкрыццяў,
Таемнае не бачыцца душы, вачам.
Паўстаў зрок, дыханне, слых.
Учуць аднойчы спеў, гукі злых,
І ўнутры узгадаваць вяршыню!..
На ёй палац зіхоткі. Не скрыню.

 

Дарэмна нікчэмная усюды барацьба.
Навошта г л ы б і н і ашукваць казку,
Калі жыццё між жыццямі - журба?
Не беражэ любові сполах краску!..
Гэта паўтор, дзе голас прагне шчасця.
Адтуль прыходзіць ваяр няшчасця.
Хто даў уладу? меч крывавы?
Дзеля чаго?! - грудок ў смерці славы...

 

Сярод праўд - адрынутых надзей, -
Там, дзе аблога, палон, джала
Заўсёды знойдзецца бляск людзей
Укараніўшыхся даўно. Трывала.
І камяні, што рынуцца на іх,
Пяском трашчаць, а мятуць не ўсіх... -
Нішто не можа вынішчыць агмень!
Крыніц рышток - жыцця, жыцця прамень!..


 
          _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _

Не золь маё; сэнсы, пачуццё.
На дробнае сыходзіць мармытанне
Пад дахамі; звярынае выццё;
І на дабро здранцвелае ваганне...
Не вынік - мрок: быць у стагоддзі...
Стуль бюст затым народзіць,
Што назапашвалі нашчадкі, -
Іх смачна паглынаюць: блінцы-аладкі.



...Бацвінне, рэшткі, вецер круціць пыл.
Курыць апоўдні шарая дарога...
Не ўзняць крыштальна-сініх крыл, -
І дно, і адчуваю боль, нямога;
Высокі Дух чакае іншы шлях;
Не цешыць вока шкло, срэбра блях,
Ё мітусня гуллівага народа, -
Як плач, як пакаранне, як бядота.
 


Жыццё. Мільярды жыццяў маюць.
Спакусы цягнуць. Дрыг. Рукі. Рукі.
І вочы заўчасна крысо зазнаюць...
Няма збавення - ныюць байструкі!
Трагізм на тым, што нарадзіўся "Я".
І дараванне, наўпрост - з я м л я...
Не будзе абвяржэння, дзе, між слоў,
Адвеку недасяжны міг арлоў...
 

           _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _

...Перада мною далягляд - карціна.
Спякотны дзень, чмялі, авечкі, гусі
Ці, раптам, склеп: дамавіна -
І зырк вачэй спаслаць слязу прымусіць...
Ва мне ярчэй празрыстасць. Жыццё.
А гурбавей узвей - "бярэ" быццё.
Па хвалях покліч сонца (промні - дзе!)
Толькі ізноў... гармоніі - нідзе.

 

Сквапна хітрык, гульня, гульня,
Імпэт атрутны, дотык разбуральны,
Наследкі, ля мілагучных дня,
І момант, вынік пахавальны...
Вунь краскі нарадзілі: цвісці.
А, каб узняцца, гожа шлях прайсці,
Яны павінны абысці суседку,
Каб велічна засмягнуць на палетку!..

 

І мір людзей ухваляе "дабро".
Куляецца меркамі закон,
Хціва люду спачувае нутро,
Выракаецца, каб ведаць скон.
А х в я р малоціць моцнасць Слова.
Умацаванае досведам - аснова.
Перакруціў нагамі я зямлю,
Сябе пераканаць: любіў - люблю?!


         _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _

Колькі мурашоў (бач!) тут...
Няўжо мураш мурашу радасць!
Хоць тын цяпер, - ірве з пут.
Бо прасвятленні - шыр, ладнасць!
Збянтэжаны, кінуўся ў бок,
Дзе надзеі мост. Катушок.
Доля: азіраць рэчаіснасць.
Асэнсаваць адхон - дваістасць.

 

Не зразумелы я, сябрук...
А тоеснае хіба растлумачыш...
Каб адсачыць раку, адчыніш брук
І глебы першы чвыр узважыш...
Льга. І вінен прайсці, дайсці
У мурашовы свет, - мураш, міхці...
Твой гонар скірдуе разуменне,
І пралье важкае натхненне!


          \<°> { урывак } <°>/


Рецензии