Празрыстае летняе ранне...

***
Празрыстае летняе ранне
Прыйшло на святую зямлю.
Бяздонную сінь, як каханне,
Я вуснамі прагна лаўлю

І слухаю шчэбет птушыны,
І свіст залаты салаўя,
Любуюся цветам каліны,
Табою, Радзіма мая.

Над лесам зноў кружыцца бусел,
Павольна вяслуе крылом.
Над лёсам маёй Беларусі
Блакітнае неба кругом.

А ветрык гайдае каліны
І гне ля дарог мурагі.
О, белыя вежы Айчыны,
Мой песенны край дарагі!

Чужыя не трэба мне далі,
Не стану на іх варажыць.
І хоць бы мяне й крыжавалі,
Хачу ў Беларусі я жыць!

05. 07. 2026 г.


Рецензии