Пад дажджом
У мамы глінтвейн.
Шпарка крочыць мама па лужах.
Навокал ружы.
Вецер дзьме.
Мамін заплечнік у таты на спіне.
У оперным рэпетыцыя, дзівосныя галасы.
Ад вільгаці кучаравяцца маміны валасы.
З сабакамі нельга сюды, кажа таблічка,
Але мама мяркуе – у навальніцу не лічыцца.
У выніку, выхад амаль культурны.
Сабака на ганку парадным з выглядам дурня.
Навокал лужок, а бегаць нам забаронена.
Тата ў мамін бок дыхае няроўна.
Гаворыць, выглядаем як маргіналы і хіппі.
Дождж раптам сціхнуў.
Далей рушым.
Ружы.
Свидетельство о публикации №126070406994