Прагну

Божа, прагну, я так прагну
Кропелькі жывой вады.
Прагну быць з Табою побач
Ў гэты момант і заўжды.

Прагну зараз суцяшэння
Я ў немачы сваёй,
Каб спакой душу акутаў
І прысутнасцю Тваёй.

Пагну я Тваёй любові,
І святла, і цеплыні,
Каб перамагчы з Табою,
Што схавана ў глыбіні.

Прагну я Тваёй усмешкі
І абдымкаў з усёй моцы,
Каб адчуць нават фізычна,
Што світанне мацней ночы,

Што Твая любоў без меры
І мяжа ёй не вядома,
Што Твая найбольша мара
Прывясці мяне дадому..

Што не прагнеш Ты хавацца
І змушаць Цябе шукаць:
Ты Сам стукаеш у сэрца,
Каб хутчэй мяне абняць.

Ты чакаеш мяне ў храме
І ў малітве ў цішыні,
Шлях падказваеш праз Слова,
Дзе змагу Цябе знайсці.

І прагненне, што я маю,
Насычаеш шчодра, хутка:
Трэба проста ўсё адкінуць
Хоць на хвілю, на мінутку..

Знайсці час пабыць з Табою
І даверыць усё Табе:
Свае клопаты, турботы
І найперш за ўсё сябе.

Сказаць шчыра: Божа, прагну, -
І дазволіць наталіць
Сваё сэрца тым напоем,
Што вяртае моцы жыць.

Дзякую ;
04.07.2026


Рецензии