Independence Day да Дня незалежнасцi ЗША
(да Дня незалежнасці ЗША)
Нешта соплі цякуць. Прастудзіўся, відаць.
Дзесь прастыў, калі быў у цяпліцы.
Нат не хочацца Трампа таго віншаваць,
Лепш пайду навастру капаніцы.
Ужо зранку сучасных паэтаў чытаў,
Памаліўся за стан іх псіхічны.
Апетыт пасля вершаў адразу прапаў,
Толькі выпіў кампоцік клубнічны.
Зноў пайду баклажаны свае абразаць,
А таксама – салодкія перцы.
Не прыдумае Трамп мяне ў госці пазваць,
А яно мне й не трэба, паверце.
Нешта соплі цякуць. Працягнула, відаць,
Бо скразняк у адкрытай цяпліцы.
Пасынкуй памідоры, туды іху маць,
Калі ў хаце табе не сядзіцца...
04. 07. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126070402372