Беларусь. Краса-матуля

БЕЛАРУСЬ — КРАСА-МАТУЛЯ
------------------------------------------------------
(на белорусском)


Дзе буслы над палямі кружаць увышыні,
Нараджаецца радасны дзень.
Беларусь мая, у песню цябе запрасіў:
Ты раскрыйся, чароўны прамень!

Родны край сярод пушчаў і сініх азёр,
Зіхаціш ты спрадвечнай красой!
Думкі, мары гараць, як яскравы касцёр!
Абмый долю… расы чысцінёй.

Па дарозе жыцця ўвек ідуць за табой
Твае дзеці, што ласкай тваёю спавіты.
Жыта золатам льецца нібыта ракой,
У дываны – сцежкі лёсаў, як ніці, навіты.

Твой вяночак натхненнем заззяе ў цішы –
Водблеск шчырасці сэрца ў грудзях.
Кветкі ў косы ўплятаюць буслы ў вышыні,
Рэха песні гучыць у палях.

Твой народ хіліць голаў з любоўю да ног,
Скрозь гады і жыццёвы туман.
Родны твар застаецца заўжды малады,
Твой блакіт у вачах — акіян.

Тваіх рук дабрыня і працоўны твой дар —
Веліч гэтую ты зберагай!
Ты кахання святога — жывы валадар,
Ганарымся! Гасподзь, захавай!


(влад.логмат, 2026)

---------------------------------------------------------
Это стихотворение в авторском переводе на русский язык:
«БЕЛАРУСЬ — КРАСА-МАТУШКА»:
http://stihi.ru/2026/07/03/8081
---------------------------------------------------------


Рецензии