Нават калi я блукаю, хаджу...

***
Нават калі я блукаю, хаджу,
Ў вершах я плаваю, лётаю.
Дзякую сонцу, снягам і дажджу,
Бусла вясёламу клёкату.

Дзякую небу і роднай зямлі,
Будзішчу, сёння далёкаму,
Сумнаму спеву, калі жураўлі
Ў далі імкнуць за аблокамі.

Дзякую тату і маме маім,
Некалі к ім сабяруся...
Дзякую шчыра крыніцам святым
Верных шляхоў Беларусі.

03. 07. 2026 г.


Рецензии