Сiнявокая

Гляджу на Сінявокую і цешуся:
Няма прыгажэйшай у свеце зямлі.
Штодня ўлюбляюся, бы ў песню вечную,
Крыніцу мудрасці і сэнсу ў жыцці.

Куды ні глянь – яе прасторы светлыя!
Шапоча поле, дзе бурлівае калоссе,
Захопяць думкі-мроі запаветныя…
Свабодна тут і дзецям, і дарослым!

Люблю цябе даўно, Айчына мілая,
Птушыны спеў і ўзлёт бусла над рунню,
Праўдзівая, чысцюткая, наіўная,
Дзеля цябе я светлы лёс здабуду.

Вакол шчыруюць хлебаробы, медыкі,
Настаўнікі, чыгуначнікі, пекары,
Фатографы і мастакі, і фермеры,
Этнографы, псіхолагі і блогеры…

На вёсках праца не спыняецца ніколі,
Без гучных слоў у кожнага ёсць роля.
Жыццё кіпіць і ў хаце, і на полі,
На Беларусі сапраўды свавольна!

І гарады квітнеюць рытмам хуткім,
Студэнты адшукаюць шлях у навуку,
Свет адкрывае дзверы без прынукі,
Тут родным словам цешацца і гукам.

Плывуць аблокі – лёсы нашых продкаў,
Нясуць спакой і мудрасць праз гады.
У кожнай хвалі ёсць надзея крохкая,
Што лечыць ад навалы і бяды...

Гляджу на Сінявокую і цешуся:
Тут шчасце і радасць, і мары мае.
Краіна мая сапраўды Незалежная,
Надзею, упэўненасць, радасць дае!


Рецензии