Будзiшчанскi мой кут...

***
Будзішчанскі мой кут:
Украіна за борам,
Белых мальваў салют
Маляўнічым узорам
Упрыгожвае кветнікі
Хатак драўляных...
Тут цвітуць аксаміткі
І водар духмяны
Насычае паветра
Сваёй цеплынёю...
Украіна за борам
Была не чужою...
Да цябе я заўсёды
Ў маленні імкнуся,
Называю любімым
Кутком Беларусі
І табой ганаруся,
Як маці адзінай,
Будзішчанскі мой кут,
Што дружыў з Украінай...

03. 07. 2026 г.


Рецензии