Дожджык лiпеньскi смяецца...
Дожджык ліпеньскі смяецца,
Палівае агуркі.
Як з вядра вадзічка льецца,
Сцежка ўецца да ракі.
Разам з дожджыкам мы крочым,
Мне ён песенькі пяе.
Зазіраю яму ў вочы,
А ён лье сабе і лье.
Ледзь ліпіць масток драўляны,
Вось і рэчку перайшлі.
Ён хістаецца як п'яны,
Прыпадае да зямлі.
Дожджык ліпеньскі смяецца,
Б'ецца сэрцайка ў грудзях.
Кропляй лета застаецца
Пацалунак на губах...
02. 07.2026 г.
Свидетельство о публикации №126070203781