Найдзёнка

Лялька ў чырвонай і сціплай сукенцы,
Як апынулася ты ў гэтай скрынцы?
У сэрца зірнулі блакітныя шкельцы,
Быццам прасілі гуляць ды гасцінцаў,

Волі жаданай, увагі нязвыклай...
Нешта ў душы маёй ты ўскалыхнула.
Памяць вярнулася, раптам узнікла
Што з цягам часу не вернеш, мінула.

І захацелася неяк рамонкаў,
Блінчык, на ручкі і сонца ў акенца...
Дай, я цябе пашкадую, найдзёнка -
Лялька ў чырвонай і сціплай сукенцы!


Рецензии