Чуйная прастора
Вучуся адчуваць і сэрцам слухаць.
У зорнай цішыні раблю я крок –
Унутраны агонь пачне зноў рухаць.
Здаецца, ты хацеў не так пражыць,
Кідаеш словы і ляцяць думкі па ветры,
Ці думаў, што ў тваёй сціслай душы
Знайсці імкнешся шчасця эстафету?
Вакол цябе мігціцца безліч твараў,
Праносяцца туды, дзе іх чакаюць…
У тваім сэрцы столькі мараў!..
Яны не гаснуць, а мацней палаюць.
І раптам адчуваеш: свет не звонку,
Ён у тваім спакойным, цёплым руху.
У кожнай думцы – водгалас бясконцы,
у новым кроку – неба без прымусу.
І ўсё, што раніла калісьці душу,
Развееш у святле тваёй прысутнасці.
Удасца замяніць цяпло на сцюжу,
Дзе боль ёсць шлях да вартай сутнасці.
У тваёй прасторы зорны пыл плыве,
Ты разумееш сваю моц, адданасць
У свядомасці забытая ідэя ажыве,
Запал, каханне і былая далікатнасць…
Свидетельство о публикации №126070106221