Вось i лiпень. Ноч. Не спiцца...

***
Вось і ліпень. Ноч. Не спіцца.
Хто прысніцца ў гэту ноч?
Можа, мама мне прысніцца...
Месяц, сон, прашу, прароч

Зноў пра маму маладую,
Як я быў яшчэ малы,
Маму добрую, жывую
І пра тое, як жылі,

Як калісьці вечарамі
Пах варэння плыў дваром,
Загарэлымі рукамі
Мама чэрпала вядром,

Несла нам ваду дадому,
Як рыпеў асвер стары,
І як тату, шчэ жывому,
Піць давала – у двары...

Напрароч ты мне сустрэчу
І з братамі... Дзе яны?
Дзе праводзілі свой вечар?
Як праводзяць свае дні?

Вось і ліпень. Ноч. Не спіцца.
Ці прысніцца сёння той,
Пра каго мне не забыцца,
Хто ў душы заўжды са мной?

01. 07. 2026 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →