Наша сталая яблыня многае бачыла...

***
              Наша яблыня сталая – шчодрая вельмі...
                Пётр Валяр'янавіч Шакола

Наша сталая яблыня многае бачыла,
Нібы сталы ў жыцці чалавек.
Зарапады лавіла, як быццам рыбачыла,
І на месцы – на сталым – праводзіла век.

Такі сталы расклад быў у яблыні сталае:
Па вясне чаравала красой,
Апраналася ў вэлюм пяшчотны расталая,
Умывалася летам расой.

Шурхацела лісцём, калі яблыкі падалі,
І апошні лісток, як дзіця, берагла.
Ганароваю вартай стаяла над градамі,
Калі шчодрасць – да кроплі – сваю аддала.

01. 07. 2026 г.


Рецензии