Хабарнiцкi падрахунак
Першым харчуецца - ім да ікры
Абавязкова ёсць віскі і ў юшцы
Абавязкова ласось, асятры.
Браць, што даюць, ім не цяжка ніколі,
Дзеля таго і жывуць на Зямлі,
Алгебру добра засвоілі ў школе -
Радасць нясуць ім за лічбай нулі.
Радасць прыносяць ім грошы ў кішэні,
А на таемным рахунку такіх
Новыя лічбы, як шчасця імгненні.
Хабар адмыты з далоняў людскіх,
Ім дазваляе лічыцца элітай,
Удасканальваць свой побыт зямны,
Цешыць сябе, што заўжды ля карыта,
Не заўважаючы бруд свой свіны.
Колераў яркіх жыцця іх малюнак:
Аўтамабілі, палацы, сябры.
І верагодны іх спраў падрахунак -
Кожны патрапіць на Суд да пары.
Свидетельство о публикации №126070102893