Дзе цябе насiла, гаспадар Шацiла...

Дзе цябе насіла, гаспадар Шаціла?

                Сам я не надта люблю, калі вершы
                Цалкам пра будні, як дзённік празаіка.
                Спадар Шаціла
                Спадару Шаціле
                авансам прысвячаецца

Вельмі, скажу вам, люблю, калі вершы
Цалкам пра будні, як дзённік празаіка.
Сам я у гэтым, паверце, не першы,
Многія лепяць такую мазаіку.

Піша Шаціла, як стаў супрацоўнікам,
Кепку насіў ды хадзіў з парасонікам.
Колькі ж ужыў памяншальных назоўнікаў!
Дзіву даюся! Куру на услоніку.

Праца з людзьмі для яго – істэрыя.
Ну, не гатовы ён для аўдыторыі!
Творчасць стагніруе, вершы старыя.
Можа, пісаў бы ён лепш араторыі?

Пэўна, пакрыецца хутка іржою.
Талент не ўскрые, жыве у нянавісці.
Позна баржом піць ды з думкай такою,
Лепей пазбавіўся б, мусіць, ты зайздрасці

Ды папярдоліў хутчэй бы дадому?
Мама сустрэне. Яна – не начальніца.
Невукам стаў, дык жыві па-другому,
"Цалкам пра будні" не трэба тут жаліцца!

30. 06. 2026 г.


Рецензии