Дзiвосны сон

Мяне накрыла знянацку...
Усё цела, пачырванеў твар.
Хацела цябе па-вар'яцку,
Каб усё, што хацеў, мне даў.

Мяне накрыла раптоўна
Ад моцных рук і дыхання,
Не разбірала рэчы ніводнай
Ад шчырага твайго прызнання.

Мяне накрыла нязвыкла,
Як быццам хтосьці знутры
Прайшоўся па сэрцы блізка,
Пакінуўшы за сабою сляды.

Мяне накрыла нязнана,
Твой позірк, як ціхі абраз.
У ім было столькі жадання,
Што свет абрываў свой паказ.

Мяне накрыла ад словаў,
Што шэптам спяваў родны гай,
Прыходзіў – і аднімала мову,
Ты маё пекла і рай…

Мяне накрыла ад крокаў –
Ты бліжэй, чым паветра ў сне,
Недзе хаваўся ад змроку,
Каб зразумець: я ўся ў табе.

Мяне накрыла ад шчасця,
Што так нечакана прыйшло…
Ты, нібыта з іншага месца,
У маё дыханне ўвайшоў.

Мяне накрыла ад думкі,
Што ты незнаёмец здалёк,
Той, хто прыходзіць без гуку
І знікае за адзін толькі крок.

Мяне накрыла ад дотыкаў –
Гарачых, моцных, смелых,
Сыходзіла вібрацыя подыхаў,
Як жа ім можна не верыць?..

Мяне накрыла ад прагі,
Што не пакідала ні клеткі,
Ты быў далёкі і блізкі,
Запал твой гарэў… і ні сведкі…

Мяне накрыла ад гукаў,
Што рваліся з глыбіні маёй,
Быццам ведаў таемную думку,
Кожны рух зліваўся з табой.

Мяне накрыла ад цішыні,
Што раптам апанавала мой дом…
І толькі тады зразумела я:
Усё гэта быў дзіўны сон…


Рецензии