Перад тым, як сеяць...

Перад тым, як сеяць жменяй зерне
Па ўзаранай прашчурам раллі,
Я прасею іх ад пустазелля,
Ды ачышчу пільна ад хлусні.

Прапушчу зярняты цераз сэрца,
Выкупаю ў соках радавых,
Буду іх з надзеяй, верай сеяць,
Каб змаглі ўзысці і даць дары.

У радках каб словы, як калоссі,
Да святла шукалі прамяні,
Неслі ў свет дабро, цяпло без злосці,
Мірныя запальвалі агні.

Каб радкі, бы хвалі роднай рэчкі,
Душы лашчылі ў часы бяды.
Ды лячылі раны словы-лекі,
Абуджалі сэрцы ад нуды.

Для знясіленых былі жывіцай,
Для глухіх вяртаўся хутка слых.
Прагу каб спатоліла крыніца,
Вочы сталі зыркімі ў сляпых.

Перад тым, як сеяць словы-зерні,
Парадню з сваёй душою іх.
Дух паможа ім прайсці праз церні,
Расквітнець на роднае зямлі.


Рецензии