Беларусы
Цябе кранаюць гукі слоў,
І ранак сонечны вясновы
Прыходзіць з клекатам буслоў,
А улетку з небам на світанні
Красой блакітнай плача лён,
І, як нявесты на выданні,
Стаяць бярозкі ўздоуж палёў;
Калі шапочуцца чароты
З азернай сіняю вадой,
Дзе аржаныя пазалоты
Зыходзяць хваляю-сцяной;
І журавінны легкі водар
З балотаў п"юць шатры дуброў,
А у ціхіх пушчах шматвяковых
Сустрэнеш волатаў_зуброў;
Калі ў тваіх краях падносяць
Гасцям пры стрэчы хлеб і соль,
А ад дабра дабра не просяць,
І пачастуе бульбай стол;
Калі заўжды жывыя кветкі
Нясуць да помнікаў вайны,
І ў сэрцы болем кожнай клеткі
Гучаць хатынскія званы...
Тады з табою мы - браты!
Я гэтым шчыра ганаруся,
Жыву надзеяй што і ты...
Радзма наша ў Беларусі!
Свидетельство о публикации №126062800098
