У пошуках духоунасцi

Я на крылах сярод зорак,
Каб знайсці ў нябёсах кропку.
Стане мне яна апорай,
Ды падкажа шлях кароткі.

Скрыжаванне, дзе духоўнасць
Заблукала, захварэла.
Сутарэнне —  дзе ў аковах,
Ці нанізана на стрэлах.

Каб яе вярнуць у сэрцы,
Што спяваюць  гімны гвалту.
Дабрынёй каб сталі мераць,
Не ударамі накшталт вось.

Каб яна давала гонар,
А не спрыт наводзіць страхі.
Адзначалі стужкай чорнай,
Рассякалі зло на плахі.

Той кулак, што гне паветра,
Стаў ад сораму разняты.
Распусціўся разам з цемрай —
Сутарэнне, як адплата.

Страх з павагай — антыподы,
Крочыць побач ім нязручна.
Бо павага — знак пагоды,
Ну а страх, як сноп калючак.

Шле надзею свет духоўны
На братэрскія пачуцці.
Скрыгат сківіц, злобы стогны
Перасталі б долю мучыць.


Рецензии