***

Не ведаю калі сыйду,
Дзе ветлы ўжо не трэпле вецер,
І ўвосень жоуты ліст не меціць
У вокан мокрую слюду.

Няма надзеі, што ўзыйду
Ў другіх краях ці іншым свеце,
І шлях яшчэ адзін прайду
Па гэтай ці другой планеце...

Таму пакуль маю душу
Яшчэ не клічуць за аблокі,
Прымі ты,край мой сінявокі,
Любоў што ў сэрцы я нашу!


Рецензии