Тваё сэрца на далонi маёй
«Preludio» Прэлюдыя
Таполі ў вырай ідуць,
таполі ў сінь сплываюць.
Ідуць і дарогу святлом
таполевым асвятляюць.
Таполі ў вырай ідуць,
ды вечар з крылаў здымаюць.
На дол, на мурог, на ваду
ціхмянаю цішшу спяваюць.
І вечар на дол прыплыве,
і месяц у пожнях заблішча.
Стары, як забыты напеў,
І ціхі, бы голас крынічны.
Той вечар няўлоўны дар,
што будзіць агонь на дасвецці.
І вось на далоні маёй
тваё сэрца ўзыходзіць суквеццем.
Свидетельство о публикации №126062801258