Барада патрэбна вам цi вусы...

***
          Нам не патрэбны ні Літва, ні прусы,
          І Польшча з агалтелаю хлуснёй...
                Таццяна Яцук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі,
                выдала дзесяць зборнікаў паэзіі

Барада патрэбна вам ці вусы,
Можа, й наматалі б што на вус.
Меней пустазвоньце, беларусы,
Хоць і я таксама – беларус.

І Літва патрэбна нам, і Польшча,
Не патрэбны ў хаце – прусакі.
Разумнейшых слухайце, не большых,
Не дурныя нават павукі.

Сапраўды, прусы нам не патрэбны,
А суседзяў трэба паважаць.
Напісалі б лепей верш хвалебны,
Ці ішлі б вы, можа, жыта жаць.

Наш народ даўно не верыць хлусу.
Запавольце й вы таксама крок.
Мір з усімі трэба беларусу.
Не спускайце ўзведзены курок!

27. 06. 2026 г.


Рецензии