На плячах маiх цяжар Радзiмы...

***
На плячах маіх – цяжар Радзімы,
У вачах – жытнёвыя палі.
Беларусі роднай пілігрымы,
Па святой вандруем мы зямлі.

З баравін спускаемся ў нізіны,
П'ём сінечу ільняных разлог,
Абляцелай молімся асіне,
Нібы тая – беларускі Бог.

І не скінуць нам цяжар Радзімы,
Бо Радзіма – наш балючы лёс.
Мы нясём яго праз леты й зімы,
Нібы слодыч раненых бяроз.

27. 06. 2026 г.


Рецензии