Раннiм ранкам

Раннім ранкам выйду ў поле
Падзівіцца дзіўным хорам.
Спеў адчую наваколля,
Патанаю ў гукаў моры.

Дзьмухавец стаіць без шапкі,
Раніць сэрца сумным гукам.
Ружавеюць шчокі ў макаў,
Хітры вецер, шэпча гулка.

А валошкі — вочы краю,
Збажыною стан  авіты,
Таямніча мне міргаюць,
Зазывае колас жытні.

Весяліцца канюшына,
Бы танцуюць чупа-чупсы.
Ля дарогі куст крушыны,
У жалобнай стаіць хустцы.

Ломіць шэльма-вецер голле
Таямніча ды балюча.
Не дае расці ім вольна,
Хмарай чорнай долю мучыць.

Заспяваю сэрцам з хорам,
Каб адкрыла шторы неба.
Хай палечыць раны хворым
Хай пачуе душ малебен.


Рецензии