Задуменная, трымай руку мацней

Задуменная, трымай руку мацней,
Заплюшчвай вочы , моцы дай даверу.
Ты некалі казала мне, "я веру"
І з тога часу я ў адказе за цябе.

Мой сябар-дамавік за цёплай печчу,
Што ў вус бурчыць на моды і часы,
Усё шэпча ноччу: «Гэта ж трэба, чалавеча,
Каб гэтак доўга верылі табе!»

Як верыў дзед дарозе праз балота,
Што вывядзе да хатняе мяжы,
Так ты без абяцанняў і распісак,
Як вераць хлебу, небу і раллі.

Глядзі, на рушніку арнамент-вышыванка
Пляце дарогу з крыжыкаў і зор.
Так мы трымаем край нябеснай ніткі
Каб лёсам тканы спраўдзіўся ўзор.

І недзе ля ракі, дзе вербы шапацяцца
Русалкі чуюць плёскат нашых слоў,
І сам Вадзянік раздае ўсім скарбы,
Калі ты раптам засмяешся зноў і зноў.

Праз сотню вёснаў бусел над страхой
Складзе легенду з хмызу і саломы,
Што жыў адзін дзівак у тым кутку,
Які ўсё сэрца нёс адной жаданай.

І будуць людзі ў кірмашовы дзень
Плясці пра нас дзівосныя паданні:
Як мне Балотнік прайграў свой цень,
Ты ад Зюзі атрымала жменю зорак на світанні.

А праўду будзе ведаць толькі клён
Ля скрыжавання сцежак за гумном:
Ніякіх там дзівосаў не было.
Адно тваё «я веру», І маё «хадзем дамоў».

І нават калі месяц заблукае
Ў завулках паміж поштай і ракой,
Пакуль твая далонь маю шукае -
Мне ўсё адно, што робіцца з луной.


Рецензии