Прагноз надвор я паглядзець...
Прагноз надвор'я паглядзець.
Ісці палоць цыбулю.
Хаця б куды старую дзець!
Скруціць суседцы дулю.
Ні з кім, ні з кім не гаварыць.
Пра цёплы бераг марыць.
Хіба бацвіння наварыць?
Дай Божа, гром ударыць.
Як-небудзь Броўку дачытаць.
Народных ведаць трэба.
Як добра, што мне ім не стаць!
Купіць буханку хлеба.
Клубніцы выбраць, перабраць,
Адвезці сябру ў горад.
Няхай ласуецца мой брат,
Хаця й у іх не голад.
А потым зноў хутчэй дамоў.
Абпырскаць памідоры.
Для ўзнёсласці не маю слоў
Дый не жыву – у горы.
25. 06. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126062504628
