Як выходзiць поyня

Вольны пераклад
"La luna asoma"
Федэрыка Лоркі


Як выходзіць поўня
пахне лебядой.
І у грудзях пяшчотна,
нібы ты са мной.

Не рукой - дыханнем.
Не словамі - святлом.
Нібы нехта родны
стаіць за вакном.

Нібы ў ціхіх ліпах
задрамаў той май,
дзе шаптаў мне нехта:
- застанься, не знікай...

Як выходзіць поўня
ціха над вадой.
Над пасівелым Нёманам,
над маёй бядой.

Над былым і вечным,
над імглой гадоў,
над усім, што ў сэрцы
засталось без слоў.

І такая ночка...
І такі спакой...
Нібы ўсё на свеце
вечная любоў.

Толькі недзе вербы.
Толькі водар траў.
Нібы нехта побач
знаў маё імя.

Нібы недзе блізка,
за сівой смугой,
хтосьці ўсё чакае.
І маўчыць.
З табой.



"La luna asoma" в варианте
русского перевода (из просторов тырнэта)

Когда встает луна, колокола стихают
и предстают тропинки
в непроходимых дебрях.

Когда встает луна, землей владеет море
и кажется, что сердце
забытый в далях остров.

Никто в ночь полнолунья
не съел бы апельсина,
едят лишь ледяные
зеленые плоды.

Когда встает луна
в однообразных ликах -
серебряные деньги
рыдают в кошельках.


Рецензии
Нармальна чытаецца, гладка.
Але хацелася б убачыць і арыгінал.
Ня верыцца, што гішпанец ужываў у сваім творы назву беларускай ракі Нёман, настолькі ў Вас вольны пераклад.
І не настолькі знакаміты на Беларусі Федэрык Лорка.
Я дык, увогуле, з усіх гішпанскіх паэтаў ведаю хіба што толькі Гарсія Лорку, расстралянага падчас іх грамадзянскай вайны. І тое, не творы яго, а толькі яго апальнасць генералу Франко.)

Добрага дню, Алекс!)
"Юстас" Кабердзін.

Владимир Войтюлевич   12.09.2026 10:35     Заявить о нарушении
Гэта свая асобная, знакавая рэч моманту, звязанага з тым паэтам і вершам, чым пераклад, можа правільна было б казаць пра алюзію на вобразы, што, дакладна ў радках Федэрыка Гарсія Лоркі, таго самага расстралянага гішпанца. Таму - Нёман, таму - "вольны", бо недасканальна. Арыгінал лёгка знаходзіцца ў пошукавых сістэмах, прычым і ў перакладах розных версій, мая - самая далёкая з іх, таму дазволіў "вольнасць".
Дзякуй за ўвагу, Юстас)) Дадаў ў верш самую распаўсюджаную, праўда, рускамоўную версію, как было зразумела яшчэ каму. На мове, нажаль, не знайшлося. З мовай бяда, а я дык зусім дачынення не маю ні да паэзіі, ні перакладаў, жыццё туды накіравала, выбару не пакінуўшы.
Дзякуй за шанец паразмаўляць!

Алекс Чернобай   12.09.2026 17:48   Заявить о нарушении
Для мяне стала відавочным, што гэта больш "па матывах верша Гарсія Лоркі",
чым вольны пераклад, Алекс.
Больш свайго, чым пазычанага ў гішпанца. Ад яго толькі ідэя верша бачыцца некранутай.

Але і ён сам хутчэй за ўсё складаў свой верш па матывах "месяцовай санаты"Бетховэна:

http://www.youtube.com/watch?v=ydKwY0tqAXQ

Але мусіць гэта й толькі мне так здаецца.)

Владимир Войтюлевич   12.09.2026 18:22   Заявить о нарушении
У процівагу распаўсюджанаму "адно да аднаго" мая сяброўка кажа: "іншае ад нечага", да спадобы гэты выраз, таму пошукам праўды займацца не мае сэнсу, добрага Вам вечара!)

Алекс Чернобай   12.09.2026 20:34   Заявить о нарушении
Дзякуй. Але мне ўжо рыхтавацца да сну.) Дабранач.

Владимир Войтюлевич   12.09.2026 20:59   Заявить о нарушении