Сусветная любоу

Імкненне да любві сусветнай
Да людства на Зямлі, да чалавецтва
Адорыць твар усмешкай ветлай,
Жыццёвыя шляхі — духоўным зместам.

Сабе дабро слаць, потым блізкім,
Сусвету ў думках, ды прасіць аб міры,
Маліць душой аб небе чыстым...
Пашыраць сэрцы нам душы парывы.

У спрэчны момант добра б вочы
Вучыцца запазычыць у суседа,
Каб не тануць у злобным моры.
Прызнаць “ такім”, калі не зычыць беды.

Па-рознаму глядзім на свет мы,
У сэрцах родзім розныя пачуцці.
Так важна погляду быць светлым,
Быць талерантным, як гавараць людзі.


Рецензии