Сон праганяе...

Сон праганяе паветра,
Недзе спявае дуда.
Стома сыходзіць у нетра,
Лечыць жывая вада.

Ў свежым дрыготкім паветры
Птушачка з крыламі – звон…
Нібы раскінуўся ветразь,
Птушкаю стаў раптам ён.

Гэтак паветра звінела,
Гукі з празрыстай тугой.
Многагалоснае пела,
Нібы званок пад дугой.

Мосціць пазёмка дарогу,
Гэтак пялёсткі ляцяць.
Лёт пагашае трывогу,
Толькі асінкі трымцяць.

Сон праганяе паветра,
Хмаркі павольна плывуць.
Стома сыходзіць у нетра,
Ветрык саромецца дуць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →