Васильки

Я іду прасёлкавай дарогай. Водар хлеба і скошанай травы. Удалечыні віднеюцца сінія, як вочы твае, васількі. Распушчу я косы доўгія і пайду па беразе ракі. Як жа мне нагадваюць вобраз твой гэтыя мілыя блакітныя васількі!

Як жа мне нагадваюць вобраз твой гэтыя мілыя блакітныя васількі!

Васількі мае кветачкі блакітныя расцвілі. Часцінка неба, сімвал краю і зямлі. І сярод лясоў зялёных чыстае паветра я ўдыхаю. Прыязджайце ў край сінявокі, я вас запрашаю.

Мы з табой гулялі па беразе. Я шчаслівая была побач з табой. Але сёння, мой мілы, на тым беразе мы з табой не разам ідзём.
Я не стану плакаць па начах, не стану. Я пляту вянок з васількоў і пушчу яго па рацэ, хай плыве на той ён беражок.
І пушчу яго па рацэ, хай плыве на той ён беражок.

Васількі мае кветачкі блакітныя расцвілі. Часцінка неба, сімвал краю і зямлі. І сярод лясоў зялёных чыстае паветра я ўдыхаю. Прыязджайце ў край сінявокі, я вас запрашаю.

Прыязджайце ў край сінявокі, я вас запрашаю.


Рецензии