Няма у мяне доступу к гэтай старонцы...

***
                         У вас нет доступа к этой странице.
                                             З сайта vershy.ru

Няма ў мяне доступу к гэтай старонцы,
Бо там у адмінах сядзяць абаронцы.
Яны і бароняць старонку ад ліха,
Друкуюць "шэдэўры" свае там паціху.

І ў сцюжу, і ў спёку абое рабое
Друкуюць сваё толькі "слова жывое".
Схаластыкай пахне ад гэтай старонкі,
Дагматы даказваюць там "Азаронкі".

"Кахаюць" Радзіму, ці Сыса цытуюць,
Ці п'юць нейкі водар і птушачак чуюць,
Што ў маі лятуць да іх масава з гаю.
Усім пачытаць на "галоўнай" іх раю!

Няма ў мяне доступу вершык дадаць,
Дык буду "схаластыкаў" іхніх чытаць.
Ану, набяруся ў іх розуму, можа,
Бо пішуць жа надта "паэты" прыгожа!

23. 06. 2026 г.


Рецензии