Не дазволiш

Калі любіш сябе, не дазволіш
Затрымаць у душы да кагосьці нянавісць.
Бо яна, быццам прыгаршня солі,
Распякае нутро ды агнём сэрца плавіць.

Калі любіш сябе, не дазволіш
Грубіянства і хамства, бо гэта аблічча.
Кожны крок твой — штрыхі тваёй долі,
Божы шлях не дазволіш гадыняю нішчыць.

Калі любіш сябе, без патрэбы
У паветры разносіць хлуслівае мора.
Надзяваць маску звітую з срэбра...
Каб схаваць залатнік, не шукаюць дублёра.

Калі любіш сябе, не зайздросціш,
Бо у пошуках новых ідэй і натхнення..
Поспех сябра штурхае на крокі,
Бы прамень, што ўзышоў раннім ранкам вясеннім.

Калі любіш сябе, не дазволіш
Гнуць спіну пад цяжарамі цёмнае хмары.
Не шукаеш сабе рабскай ролі,
Беражэш карані і духоўныя мары.


Рецензии