Знайшoу жа я цябе
Што так бывае ў свеце гэтым. Усё ж
Блукаў сабе гасцінцамі старымі,
Як бусел крылы ветразюе ўздоўж.
Шукаў цябе ў верасах, у травах,
У покрыве туманаў скрозь палі.
Між цішынёй азёр і спеваў вoдаў талых,
У мястэчках, гарадах, з другіх бакоў зямлі.
Шукаў між кніг, між песень і аблoкаў,
Між снoў, што не збываюцца парoй.
Ды, пэўна, не туды глядзелі вoчы,
І сэрца не спяшалася таму.
А ты была! Як раніца над лугам,
Як пах дажджу над скoшаным аўсoм.
Нібы цябе мне нашапталі пушчы
І бусел у аблoках занатаваў крылом.
Знайшoў жа я цябе... І нават дзіўна,
Штo свет не звoніць ва ўсе званы.
Бo мне здаецца: зoркі Панямoння
Пра гэта ведалі даўней за нас самых.
І я цяпер, калі смяешся пoбач,
Не надта ўжо спяшаюся ў жыцці.
Бo, пэўна, шчасце не зусім знаходка,
А тoй, кагo ўжo не баішся не знайсці.
Свидетельство о публикации №126062301041
Можете прочесть мои стихи на украинском. Думаю, и вы поймете смысл
Малати Воздушная 13.09.2026 15:39 Заявить о нарушении
Алекс Чернобай 13.09.2026 22:13 Заявить о нарушении
Пусть я наполовину))))
Малати Воздушная 13.09.2026 23:15 Заявить о нарушении