У плынях незямных в тання
Сугучча белай даўніны.
Сумленне выкрэслі употай
На папялішчы той вайны
Душа прымае неба соты.
Анел духмяны і труна.
Бясконцасць нежывога ранку.
Ты на зямлі зусім адна –
Так кажа Бог ў любві адмалку.
Скляпенні болю і дрыгвы.
Сумневы прыязнай нядолі.
Я не дзіцятка сатаны.
Я прагну праз Езуса волі.
І справаздача чысціні,
І боль сасмяглых дзіўных ранкаў
У цернях болю і віны.
Адкрыта Ефрасінні рака.
Тлумачыць неба ціхі гук.
Тлумачыць неба абсалютнасць
Тваіх святых самотных рук.
Няўжо любоў – дзівацтва лютасць?
У плынях неба і багоў
У плынях незямных вітанняў.
Я прагну ціхаю хадой
Спазнаць як кветку прывітанне.
*
Суіснаванне ў цішыні.
Суіснаванне белых думак,
У абдоймах неба вышыні.
Я прагну мілосьці і мукі.
Суіснаванне белых сноў.
Адмоўнае неіснаванне.
Ты плакаць як дзіця ізноў
Жадаў, калі ж жыццё спасланне
Спасланне Святога Духа на Зямлю
Святога Птаха ў моцы веры.
Я плачу ціха, я люблю
Праходзіць у пакой праз дзверы.
Суіснаванне гожых струн.
Суіснаванне маладосці.
Я не маўчу, цудоўнасць дум
Шукае сэрцам сноў. Я госця.
Праменні свету і вясны.
Праменні незямнога рання.
Мне сняцца сны жывой красы.
У свеце неба існаванне.
Я прагну неба зразумець.
Я прагну неба зразумець.
Я прагну сэрцам ў нерухомасць
Павергнуць адзіноты твердзь.
Я прагну атрымаць прытомнасць.
*
Не бойцеся тых. Хто забівае цела…
Цела плача, цела хоча жыць.
Але душа з Табой не ўмірае.
Я парагну Хлеб нябесаў спажыць.
Я прагну адчуць свет раю.
Чыстыя імкненні духу
І боязь думак аб труне.
Як спазнаць сэрца скруху.
- Я наталю цябе вераю Ў Хлебе і Віне.
Што ўтаіць прагне сэрца?
Што душа натхняе ў Табе?
Дзе маіх думак месца
І хто маё цела заб’е?
Што будзе з хвораю душою?
Што будзе са мной? Рукі Твае
І вочы – адчуванне святою Імшою.
Белы чысты свет райскага шчасця…
Што ёсць мёртвае горкае пачуццё?
Я стану Тваіх дум часцю.
Ты мой бацька, я тваё дзіцё.
*
Гасне цішыня і неба слодыч
Адкрывае сэнсу іпастась.
У душы слата, бязмежжа горычы.
у душы самота, а навокал гразь.
Гасне попел белых ружаў.
Гасне неба сінява.
Я спазнала неаднога мужа.
Я жыла, цвіла. Была.
Гасне неба адзінота.
Гасне чысты светлы ўздых.
Гэта крыж і ты навокал.
Божа. Ты агонь святых.
Спачуванне і адчай мой.
Разуменне боскасці душы.
Гэта негасімы боль.
Слезы свет. Агонь Імшы.
Гаснуць свету аксаміты.
Гаснуць духу мроі слоў.
Маё сэрца Вам адкрыта.
Гэта шчыры дзён палон.
Выбач. Выкрэслі пустэчу
З свайго цела і душы.
Плача думка. Гасне свечка.
Боль зрывае сон імжы.
*
Ціхі ўздых мілосьці.
Ціхія словы малітвы.
Ў сэрцы ёсць жывое штосьці.
Ты і Рай Келіха ў Садзе Аліўным.
Крывавы пот любові.
Смутак дум маіх і візіі.
Ты векавечны ў існым слове.
Твая міласць Ахвяру веры наблізіла.
Ціхім кветам цвіту ў Келіху Жыцця.
Смерьц стала дзіўным ўрокам.
Гэта прадмова Адкрыцця.
Я бачу Цябе духоўным зрокам.
Ціхая ноч. Малітва ў адчаі.
Смутак адзіноты і безвыходнасці.
Гэта гук нябеснага звычаю.
Гэта агонь неабходнасці.
О Сэрца святое, Ты маеш літасць…
О чысціня Духу Крыжа.
Я прагну адчуць Тваю вечнасць.
Я Твая Крывавая ружа.
Jesus fatum
Пра святую Філамэну
Свидетельство о публикации №126062106627