Ланцужкi мiнулага

Ляцяць гады няведама куды,
  Мы спраў зрабіць належных не паспелі,
А стан душы ўсё роўна малады
  І, покуль дастаткова моцы ў целе,
Нам трэба паразблытаць ланцужкі,
  Наўмысна што нам вораг пазаблытаў,
Цягнулісь каб з мінулага грашкі
  У цемру ночы ўяўнага нябыту.
У простых душ ланцуг падзей прамы -
  Лацвей для руху, значна больш свабоды.
Жадаем мець ланцуг такі і мы,
  А не ісці кудысці там без згоды,
Куды нас цягнуць іншых ланцугі -
  Гарэць чужым агнём не дай нам, Божа!
І кожны з нас не трэці, а другі
  Ад ланцугоў пазбавіцца не зможа.


Рецензии