Родная, мы будзем жыць тут

Вольны пераклад верша Барыса Рыжага
"Родная, мы будем жить здесь, где нет прохожих"


Родная, мы будзем жыць тут, дзе сцяжын не тапталі людзі,
Дзе толькі зорныя гурты над намі водзяць свае карагоды,
Дзе сухое віно, як памяць, цячэ па вуснах і грудзях,
І маўчанне звініць між соснаў, нібы ў старажытнай свабодзе.

Тут рэкі скінуць свае абмялелыя ложы,
Як полаз ці вуж пакідае старую луску пад каменнем.
І збяжыцца вада ў нябачныя далі заможныя,
Будзе пахнуць зямлёй ад дажджу ды авечым ценем.

Дзе закат Божы сын акрапіў чырванню ў аблоках,
І той вяне змрочанаю ружай  ў небе над ціхім светам.
Сціхнуць вятры. І смутак, што жыў у нашых далонях,
Паплыве па Дняпры, па Прыпяці ўслед за летам.

Мы будзем жыць тут. Будзем глядзець удваіх, не стамляючыся, а зоркі
Нібы стары фотаздымак, дзе свята агнёў адбіваецца ў донным зроку,
Будуць гарэць усімі колерамі зіхацення,
Быццам анёлы раскідалі жмені вясёлкавага з зоратоку.

Не будзе ні лета, ні восені, ні вясны.
Не будзе тых, каго я любіў і страціў калісьці.
Ні добрых маіх, ні светлых маіх -
усе адплывуць за сны,
Як лодкі па чорнай рацэ, што хаваецца ў імглістай калысцы.

І туман накрые нас белым сваім палатном ільняным,
Як у бабулінай хаце накрывалі хлеб на досвітку.
І будуць ночы. Адны толькі ночы, без краю над намі.
Ночы, што ціха растуць, нібы папараць у ліпеньскім прыцемку.

Але ўсё мінае, мы таксама пройдзем сваёй дарогай дарма,
Не пакінуўшы нават грошыка на беразе вечнасці.
І будзе неба. Суцэльнае неба, бяздонная чорная процьма,
Раскінутая над сусветам, бы парасон па-над хуткабежасцю.

А мы, дзве ціхія істоты ў начной адкладачнай пародзе часу,
Дзве кроплі жыцця, замураваныя ў камені векавым.
І толькі прыжмураны позірк бязвокага далягляду
Будзе сачыць, як знікаем разам -
ты і я, над Панямоннем святым.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →