Любiць усiх

Любіць усіх — задача без рашэння,
Бо любім тое, што даруе крылы.
Як можна палюбіць забойцу-шэльму,
Ці пляткароў, што рыюць нам магілу?

Пашкадаваць, што не па той дарозе
Лёс павярнулі, трэба, часта варта.
Магчыма доўга стылі на марозе,
Змагаліся не да канца упарта.

Не ведалі любові у дзяцінстве,
Ці цераз край купаліся ў пачуцці...
Радзіла безнаказаннасць бясчынства,
Нячысцік стаў да долу долю гнуці.

Ды не трымаць у сэрцы злобу з крыўдай,
Не патапіць нянавісцю шлях Божы.
Прабачыць крыўдніка — даць моцы крылам
З кірункам лёсу выйсці з бездарожжа.


Рецензии