Бадзёры настрой
Як маладосці яўны прыз.
Настрой мажорны, бестурботны,
Гарэзлівы настрой – сюрпрыз!
Хвіліны жаласнага смутка…
Гані яго ты ад сябе!
Натхненне не жадае скрутка,
Скорагаворка мозг дзяўбе.
Настрой вясёлкавы, вясновы,
Пануеш ты нібы цяплынь.
Ствараеш добрыя асновы,
Нібы ракі шырокай плынь.
Табою даражыць умею,
Напоўніш радасцю, цяплом.
Як цудадзейнасць разумею,
Працуецца не пад цяглом.
Настрой лірычны, летуценны,
Святочны, радасны палёт.
Настрой, ты часам лёгкі, дзейны,
Нібыта залаты налёт.
Свидетельство о публикации №126062001869
