Ранiца
ветрыкам лашчыць і водарам кветак.
Пчолка спрасонку з палётам марудзіць,
срэбрам расы вабяць хусткі палетак.
Ціха ў лесе і ціха ў даліне,
лёгкай смугі па нізах нерухомасць.
Па-гаспадарску ідзе ў лугавіне
бусел, сваю правярае маёмасць.
А па-над рэчкай салоўка спявае,
з ночы яшчэ свае песні аб нечым.
Як немаўляці зноў хмарку люляе
з матчынай ласкаю неба сінеча.
Коні пасуцца ў лузе на зорцы,
змораны конюх заснуў пад ракітай.
А ў сяле, што за лесам на горцы,
звоняць званы ўспамінам забытым.
Свидетельство о публикации №126062001594
