Чэрвеньскае неба

Неба, звітае з Малевіча палотнаў,
Навявае думкі, непакоіць сэрца.
То паблёкнуць, то нахмурацца са стогнам,
То застынуць, то іх вецер кружыць-верціць.

Бы мастак прачнуўся і акінуў вокам
Кампазіцыю раскінутых тварэнняў,
Ды незадаволены, як ненарокам,
Перафарбаваў іх фарбай сутарэння.

Толькі зноў не тое ды не да спадобы,
Ад бяссілля здрыганецца, льюцца слёзы.
Як і я, прырода — на шляху да згоды,
Ліўнямі малітву ў нашых душаў просіць.

Зменіць слёзы ўсмешкай, дорыць нам  надзею,
Толькі ненадоўга, пачарнее раптам.
Сілы цёмныя пакуль што не развеяў
Вецер перамен, каб радаваць свет ранкам.

Між Малевіча квадратаў сонца промні
Усміхнуцца, падміргнуць — яны ў дарозе.
Сабяру на шчасце з верай, у далоні,
На скачок духоўны новага стагоддзя.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →