Сарамл вае сонца лунае

18.06.2026
Сарамлівае сонца лунае,
Патанае любові уздых
У самотных прывідах раю
Між садоў душы залатых.
Патанаюць нябёсы, і лета
Атрымоўвае першы ўсцех.
Я табою, Каханне сагрэта
Між жыццёвых мройных пацех.
Сарамлівая згадка нядолі.
Сарамлівыя клеці святла.
Маё сэрца напоўнена болем.
Ты трыванне нямога святла.
Сарамлівая ўсмешка чувае,
Сарамлівая ўсмешка баліць.
Маё сэрца ў алівах рыдае.
Мая думка ў адчаі гарыць.
Таямнічае талае ранне,
Таямніцы зямнога быцця.
Гэта светлы агонь адчування –
Палыханне любві адкрыцця.
*
Палымнеючае вогнішча міласці.
Палымнеючая згадка нябёс.
Прагне сэрца духоўнай адкрытасці.
Прагне моцна адчуць неба лёс..
Палымнеючы вокліч чування,
Прагне думка цябе зразумець,
Гэта светлы агонь катавання.
Гэта талая ў прыцемках медзь.
О Мадонна, адкрытая радасць.
У Тваіх думках існасці шлях.
Гэта неба святая адданасць,
Гэта кветаў няўгашаны прах.
Мара-птушка, чароўнасць юнацтва,
Мара-думка і сэрца вясны,
Ты агонь жыцця- валадарства.
Плачуць дум негасімыя сны.
*
Боль. Ціхі боль навяртання.
Эўхарыстыі светлы уздых.
Боль і мера душы чаравання.
Ты ў ліку жывых і святых.
 Боль. Згадкі чування.
Боль. Таямніца быцця.
Боль і адчуцце спазанання.
Боль. Нараджэння дзіця.
Эўхарыстыя. Страх і пустэча.
Эўхарыстыя і сэнс цішыні.
Гэта думка мая цябе лечыць.
Ты камень незямной вышыні.


Рецензии