Крыж патаемны пакой

Смутак патайны, дрыготкі,
Смутак сэрца ў дрыгве.
Я шукаю забытую готыку.
Душа плача. Душа заве.
Смутак белага рання.
Смутак белых снягоў.
Гэта духу чаканне
У кляціне талых багоў.
Смутак жыцця і веры.
Смутак слёз Хрыста
Я пішу ўздых Салерны.
Час збавення настаў.
Агонь вытрывалага сонца
Згадкі сумных вышынь.
Езус, чысты Духу бясконцы.
Езус, ты споведзь шыпшын.
*
Гронкі рабіны ззяюць.
Ціха лістота звініць.
Думкі цябе чакаюць.
мне душа зноў баліць.
Крыж  - вытрыванне сэрца.
Крыж – патаемны пакой.
Крыж – духу месца.
Крыж – векавечны боль.
Смутак ягад і здані
Ціхіх чыстых слёз -
Гэта веры пытанне.
Дзе ж майго роздуму лёс?
Гожыя кветкі лілеі.
Гожы духоўны ўздых.
Гэта  Ты, бедная Лея
У словах жыцця залатых
Спудзіла сэрца каханнем,
 Спудзіла думкі ды сон.
Гэта духу чаканне.
Гэта чаўна вясна


Рецензии