Цемра у лесе

Незразумелыя гукі, шолах, шэпт
Адбіваюцца ў пульсе сэрца.
Затуманены думкі, губляецца след
У пошуках нейкага сэнсу.
Шмат неспакою... шмат неспакою...
Павуціннем ляжыць на душы,
Змрочнай ценню цягнецца над мною,
Ствараючы гул у цішы.
Чым далей я іду, тым больш накручваецца страх,
Бо я зусім не ведаю, што тут адбываецца.
Сэрца глуха стукае ў грудзях,
Быццам птушка, што па клетцы кідаецца.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →