Спатканне з музай

Такога Пушкін памятаць не мог -
Рамадзіна з'явілася, як фея,
Анёл кахання, хай даруе Бог,
Сапраўдная, не Дзіна - Дарафея.
Яна, як летуценні ў час вясны,
Напоўніла мне сэрца тым празрыстым
Кавалкам шчасця, цёплым, без маны,
А потым знікла, з'ехала з таксістам.


Рецензии