Су снаванне дотык цеплын
Стыхіі зямлі і пачуццё цела.
Суіснаванне – дотык цеплыні.
Душа да крыжа ўзляцела.
Гэта крыві і вады плыні.
Косці і валасы – адчуванне
Зямлі і дум сэрца аснова.
Асэнсаванне быцця і скасаванне
Болю і чуванне слова.
Духоўная мова і асязанне з узрушэннем.
Белая кветка сумлення –сола.
Душа і сэрца малітоўнае прашэнне.
Жыццё жывёлы. Асязанне. Быццё.
Асколкі раю і спачуванне думкі.
Марыя і нябесаў адкрыццё.
Прабітыя на крыжы рукі.
*
Пан Бог усяго Стварыцель.
Пачуццёвая любоў і сэнс існавання.
Смяротная туга і Дух Суцяшыцель.
Святы Дамінік і час Марыі трывання.
Свет і адсутнасць духоўнага адчування.
Праца і час. Плацкія пачуцці.
Гэта спасыл мілосьці спачування.
Гэта Пан чысціні магуццяў.
Аблічча высокасці і ратавання.
Чалавечая душа паўсюль дзе боль.
Каханне Бога і сэнс існавання.
Духу жывая хрупкая соль.
Свидетельство о публикации №126061602606