Самы раз бы у чыстым полi...

***
                Самы раз бы шукаць кветку-папараць...
                Ніл Гілевіч

Самы раз бы ў чыстым полі
Пашукаць лягчэйшай долі,
Ды не знойдзеш, бо ніколі
Не бывае лёгкай долі.

Хтось шукае ветру ў полі,
Хтось жыве па лёсу волі
І спантанна, паняволі
Прывыкае да няволі.

Лепей часу не губляць –
Кветку-папараць шукаць.
Між асінак ды дубоў
Набярэш хаця б грыбоў!

15. 06. 2026 г.


Рецензии