Бунт
Шмат чаго набыў сабе
з усяго,
чым кіраваўся
за няпоўны,
але век.
Як пазбавіцца нямому
носу, скуры, і вачэй
хоць і трошкі,
за ўжо новы,
бо ужо забыты спеў?
Так і мне не да навінаў
аб забытым,
неблагім.
Мне б прадоўжыць каляіну
аб якой я не забыў.
Утрымацца б з тым, што маю;
й буду мець і надалей.
Як Бетховен чуў вачамі,
скурай(!)
свой апошні спеў.
Там,
пазней,
магчыма й буду
не такім упартым я.
Толькі выправіцца,
людзі,
не змагу ўжо,
як суддзя.
14.06.2026г
Складалася пад "Месяцовую санату" Людвіга Ван Бетховена
спасылка на яе на гэты момант:
https://yandex.by/video/preview/2909845525905488523
Свидетельство о публикации №126061407315
