Мроiцца-снiцца, жадаецца-верыцца...

***
Мроіцца-сніцца, жадаецца-верыцца...
Як жа тыпічна! Паэт не сумеецца,
Піша і піша, бо пішацца-хочацца.
Гэтая песня ніколі не скончыцца!

Думае ўпэўнена, што надрукуецца,
Бо з кіраўніцтвам Саюза рукуецца,
Бо і ў Праўленні яму засядаецца,
Нават абняць Старшыню не цураецца.

Мроіцца-сніцца, жадаецца-верыцца,
Што ўжо нішто і ніколі не зменіцца.
Піша і піша, бо пішацца-можацца.
Так вось "паэзія" наша і множыцца.

14. 06. 2026 г.


Рецензии